Меню

«Единый день безопасности» пройдет в Мяделе

«Единый день безопасности» пройдет в Мяделе

Маштабнае раённае міжведамаснае мерапрыемства «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе 25 верасня ля фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Мядзела. Пачатак – у 14 гадзін.

Каля ФАЦ работу інтэрактыўных пляцовак арганізуюць райаддзелы па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў райвыканкама, таварыства выратавання на водах, раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа і іншыя.

Мерапрыемствы «Адзінага дня бяспекі» пройдуць у гэты дзень па ўсёй краіне, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Крысціна Несцерава.

Арганізатары накіруюць намаганні на фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў грамадстве і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай працы. Інфармацыйныя матэрыялы будуць шырока трансліравацца ў СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах і ў месцах масавага знаходжання людзей.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59