Хозяйственная постройка горела на Мядельщине

У 15 гадзін 47 хвілін 19 верасня ў цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Чарэмшыцы Занарацкага сельскага савета.
У выніку пажару пашкоджаны лазня, гараж і летняя кухня. Прычына ўзгарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём, паведамила інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела Крысціна Несцерава.
МНС нагадвае: калі вы сталі відавочцам пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі, тэлефануйце па нумары 101 або 112.