Возле православной святыни в Буйках собрались жители деревни

Вось ужо амаль 30 год у вёсцы Буйкі 15 жніўня адбываецца свята мясцовых традыцый, ці як кажуць жыхары «вясковае свята». Пачалося яно пасля таго, як усталявалі і асвяцілі праваслаўны крыж.
Гэты год — не выключэнне. У пятніцу ля праваслаўнай святыні сабраліся жыхары вёскі – і праваслаўныя і католікі, былі і вернікі з навакольных вёсак.
Настаяцель царквы Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Спягла Вілейскага раёна, пратаіерэй Алег Леган звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Затым быў малебен за здароўе жыхароў і ў цэлым за дабрабыт вёскі, а таксама прайшло асвячэнне мёду, вады і зёлак.
Алена Хіла



Рекомендуем


