Кривичские волейболисты стали призерами первенства области по пляжному волейболу
У Маладзечне прайшло першынство Мінскай вобласці па пляжным валейболе сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння і маладзейшых.
Усяго было прадстаўлена 8 раёнаў, ад кожнага – па 2 каманды.
Паспяхова выступила на ім каманда Мядзельшчыны: у агульнакамандным заліку юнакі занялі другое месца, дзяўчаты – трэцяе.
Мядзельшчыну прадстаўляла каманда з Крывічоў: у яе складзе былі вучні і выпускнікі Крывіцкай СШ. У дзяўчат выступалі Вікторыя Паршута, Кацярына Дзевялтоўская. Кацярына Лётка і Марыя Малько.
У юнакоў – Ягор Шпак, Аляксандр Хуртай, Іван Фарына і Сяргей Аксюта. Іван і Сяргей вызначыліся ў асабістым заліку: занялі трэцяе месца.