Меню

В Мяделе торжественно зарегистрировали рождение ребенка

В Мяделе торжественно зарегистрировали рождение ребенка

Акурат на Тыдзень бацькоўскай любові выпала радасная падзея ў сям’і Дземашкевічаў з Княгініна. Сёння, 18 кастрычніка, Яўгеній забраў з акушэрскага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы жонку Вераніку з малой дачушкай.

Там жа адбылася ўрачыстая рэгістрацыя нараджэння – малую назвалі Златай. Гэта трэцяе дзіця ў сям’і. З татам забіраць сястрычку дадому прыехалі старэйшыя хлопчыкі Захар і Цімур.

Здароўя, мацярынскага шчасця і, вядома, цярпення зычыла маладой матулі галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС райвыканкама Аксана Жук. А тату – быць надзейнай апорай і абаронцам сям’і, з гонарам насіць званне бацькі.

Аксана Жук уручае пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці

Загадчыца аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Перагуда (яна прадстаўляла таксама раённую арганізацыю Беларускага Саюза жанчын) уручыла падарункі.

І расказала пра дзяржаўную падтрымку, на якую маюць права шматдзеныя сем’і – у тым ліку на атрыманне сямейнага капіталу.

Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59