В Занарочи горел дом
Жылы дом гарэў учора раніцай у Занарачы.
– Каля пяці гадзін раніцы 17 кастрычніка ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мядзельскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў Занарачы. Гарэў драўляны аднапавярховы жылы дом плошчай 50 квадратных метраў, – паведаміла старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян. – Пажар тушылі чатыры пажарныя аўтацыстэрны. У выніку дах дома цалкам знішчаны агнём, знутры выгаралі жылыя памяшканні. Гаспадар своечасова пакінуў жыллё і не пацярпеў.