Меню

Еще один тысячник! Поздравления принимал водитель “Свирь-агро”

Еще один тысячник! Поздравления принимал водитель “Свирь-агро”

Сёння на полі за вёскай Камарова з працоўнай перамогай віншавалі вадзіцеля ААТ “Свір-агра” Івана Урбана. Больш за тысячу тон збожжа ад камбайнаў ён перавёз на старэнькім МАЗе. Тысячны рубеж мужчына пераадолеў далёка не першы раз. А працуе ў гаспадарцы з 1993 года.

— У нашым раёне пакуль дзве гаспадаркі, дзе ёсць тысячнікі, – звяртаючыся дла прысутных, зазначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. – Першая – флагман Мядзельшчыны – сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”. А другая – ваша гаспададарка “Свір-агра”, дзе адзін вадзіцель перавёз больш за тысячу тон збожжа. Гэта вельмі годны вынік. Асабліва з улікам таго, што адзін чалавек перавёз больш за дзве трэція ўсяго намалочанага зерня. Гэта сведчыць пра яго працавітасць, адказнасць і вельмі эфектыўную работу. Але такі вынік быў бы немагчымы без працы ў дружнай камандзе, створанай на вашым прадпрыемстве. Хачу пажадаць вам удала завяршыць уборачную кампанію і годнымі вынікамі ўславіць Свіршчыну.

Кіраўнік раёна ўручыў Івану Урбану Падзяку (да яе прыкладаўся канверт з грашовай прэміяй) і кветкі.

…Эстафету віншаванняў падхапіў дырэктар сельгаспрадпрыемства Віктар Субач. І адразу зазначыў, што пазалетась з аналагічнай працоўнай перамогай Івана Урбана віншавалі на гэтым жа полі. Але галоўнае, вядома, не ў тым, на якім полі ўшаноўваць перадавіка, а ў яго выніковай працы.

— Віншуючы Івана Вацлававіча, хачу адзначыць, што такі вынік быў бы немагчымы без работы ў камандзе, – падкрэсліў дырэктар, – без людзей, якія пасеялі збожжа і даглядалі палеткі. Праца на вынік заўсёды комплексная, зладжаная. Малайцы усе: і камбайнеры, і занятыя на прасаванні ды пагрузцы саломы, на дапрацоўцы збожжа, іншых работах. Усім вам дзякуй за працу!

Віктар Субач уручыў перадавіку Падзяку і набор інструментаў.

…Наступнай да мікрафона падышла старшыня сельвыканкама Валянціна Субач.

— Іван Вацлававіч Урбан – ураджэнец нашага сельсавета, родам з вёскі Сёмкі, – расказала Валянціна Аляксееўна. – Яго бацькі таксама працавалі ў сельскай гаспадарцы: тата – трактарыстам, матуля – у паляводстве. Хачу падзякаваць Івану Вацлававічу за працу, адданасць зямлі і любоў да радзімы. Усім прысутным жадаю здароўя і мірнага неба, а нашай Свіршчыне і ўсёй Беларусі – росквіту.

Старшыня сельвыканкама таксама ўручыла Івану Вацлававічу Падзяку і падарунак (пазней мы даведаліся, што ў пакеце быў плед).

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота і відэа аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59