Меню

Приглашаем на Республиканский фестиваль хорового искусства «Пеўчае поле» в Нарочанский край!

Приглашаем на Республиканский фестиваль хорового искусства «Пеўчае поле» в Нарочанский край!

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле» адбудзецца 20-21 чэрвеня ў Мядзельскім раёне

Урачыстае адкрыццё фестывалю запланавана на 20 чэрвеня, 20.00, у курортным пасёлку Нарач. У праграме: выступленні калектываў аматарскай творчасці Рэспублікі Беларусь, артыста беларускай эстрады Яўгена Ермалковіча, артысткі музычнай медыякампаніі Аляксандры Мелех, кавер-групы «JimB. band». Завяршыцца вечар дыскатэкай з 22.00.

21 чэрвеня ў Мядзеле ў 12.00 адначасова на двух пляцоўках стартуюць конкурсныя праграмы: у раённым цэнтры культуры – конкурс вакальна-харавых калектываў з народнай манерай выканання; у Мядзельскай дзіцячай школе мастацтваў – конкурс вакальна-харавых калектываў з акадэмічнай манерай выканання. 

У 14.00 у Касцёле Божай Маці Шкаплернай адбудзецца канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь».

Вячэрняя частка 21 чэрвеня разгорнецца ў амфітэатры Мядзела. У 19.30 пачнецца канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. І. Цітовіча. У 20.00 стартуе ўрачыстае закрыццё фестывалю. На сцэне выступяць калектывы аматарскай творчасці Рэспублікі Беларусь, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні «Церніца» імя І. Несцяровіча і вакальна-інструментальны ансамбль «Чараўніцы».

Уваход на ўсе мерапрыемствы — вольны. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых стаць сведкамі гэтага яркага свята!

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59