Меню

Юные артисты из Art Studia Narach получили награды на фестивале детских танцевальных коллективов

Юные артисты из Art Studia Narach получили награды на фестивале детских танцевальных коллективов

У Мінскім гарадскім Палацы культуры на гэтых выхадных адбыўся фестываль дзіцячых танцавальных калектываў «Свет зрабіўся добрым». Прынялі ўдзел у ім і выхаванцы Art Studia Narach з курортнага пасёлка.

– Гледачам падарылі новую пастаноўку «Купалінка», дзе ўпершыню ўдзельнічалі нашы маленькія танцоры, якім толькі 5 гадоў, – паведаміла кіраўнік студыі Ірына Вінаградава. – Салістамі тут былі Эрыка Курцін, Насця Курнушка і Мілана Маляёнак. Юныя артысткі зачаравалі гледачоў сваёй цеплынёй і абаяннем. У выніку «Купалінка» стала лаўрэатам трэцяй ступені. Лічу, што гэта вельмі годна, бо ў праграме было каля 150 нумароў. Сярэдняя група нашага калектыву выконвала танец «Робалялечкі», і стала дыпламантамі першай ступені. Старэйшая і сярэдняя група з салістамі Лізай і Ксюшай Сакалдынскімі ў танцы «Поварэйшн» атрымалі званне лаўрэата трэцяй ступені. Дзеці стараліся падарыць гледачам сваю творчасць і свае ўсмешкі, а бацькі дапамагалі ажыццявіць іх маленькую мару. Хочацца таксама падзякаваць аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за дапамогу пры падрыхтоўцы творчых праектаў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59