Урок финансовой грамотности прошел в Нарочской средней школе №2

17 сакавіка стартаваў Міжнародны тыдзень фінансавай адукаванасці – штогадовая агульнасусветная кампанія павышэння дасведчанасці дзяцей і моладзі аб фінансах. Маштабна далучыўся да гэтай акцыі «Белаграпрамбанк»: па ўсёй рэспубліцы яго супрацоўнікі праводзяць урокі фінансавай адукаванасці для школьнікаў і студэнтаў.

Сёння такі прайшоў у Нарацкай сярэдняй школе №2. Для вучняў пятых і шостых класаў правялі яго начальнік аддзела рознічных продажаў Цэнтра банкаўскіх паслуг №537 ААТ «Белаграпрамбанк» у Мядзеле Яраслава Давыдзенка, галоўны спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў Таццяна Карабейнік і вясёлы Агрык.
Дзяцей чакала шмат карыснай інфармацыі на тэму «Навядзі парадак у асабістых фінансах». А па заканчэнні ўрока была віктарына, пераможцы якой атрымалі прызы.
Працягнуцца ўрокі фінансавай граматнасці ў навучальных установах раёна заўтра.











Рекомендуем

