Меню

Одиннадцатиклассник Княгининской СШ поедет на областной этап олимпиады

Одиннадцатиклассник Княгининской СШ поедет на областной этап олимпиады

Адзінаццацікласнік Княгінінскай СШ у складзе каманды раёна будзе прадстаўляць азёрны край на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Пра гэта паведаміла дырэктар Княгінінскай СШ Ірына Прудніковіч.

Багдан Куранда заняў першае месца на другім (раённым) этапе прадметнай алімпіяды па гісторыі, – расказала Ірына Пятроўна. – Таму яго і ўключылі ў склад раённай каманды для ўдзелу ў трэцім – абласным туры алімпіяды. Пад кіраўніцтвам свайго педагога, настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Алены Валер’еўны Рапановіч юнак актыўна рыхтуецца да гэтай важнай падзеі ў сваім школьным жыцці. Дарэчы, гісторыя – адзін з любімых прадметаў Багдана.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота Ірыны ПРУДНІКОВІЧ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59