Меню

В районе проверяют состояние котельных

В районе проверяют состояние котельных

З надыходам халадоў і пачаткам ацяпляльнага сезона работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з прадстаўнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і «Нарачанскай зары» праводзяць маніторынг супрацьпажарнага стану кацельняў.

Мэта сумесных мерапрыемстваў – праверыць гатоўнасць важных аб’ектаў да бесперабойнай і, галоўнае, бяспечнай работы ў зімовы перыяд.

Маршрут праходзіць па ўсім раёне – ад буйных гарадскіх кацельняў да невялікіх установак у сельскай мясцовасці. Выратавальнікі надаюць асаблівую ўвагу спраўнасці ацяпляльных прыбораў і першасных сродкаў пажаратушэння, наяўнасці планаў эвакуацыі. Пры гэтым на некаторых аб’ектах выяўлены і недахопы – напрыклад, заканчваецца тэрмін перазарадкі вогнетушыцеляў.

– Падобныя сумесныя мерапрыемствы – гэта не проста фармальнасць, а неабходная прафілактычная мера, – тлумачыць начальнік сектара нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзіслаў Матрашыла. – Яны дазваляюць нам сумеснымі намаганнямі забяспечыць максімальны ўзровень бяспекі.

– Да пачатку пікавых зімовых нагрузак работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ЖКГ плануюць праверыць усе кацельні раёна. Каб пераканацца, што ацяпляльны сезон пройдзе не толькі цёпла, але і бяспечна, – дадала інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Крысціна Несцерава.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59