Шесть золотых и три бронзовые медали. Землячки успешно выступили на Областных олимпийских днях молодежи по гребле

З 14 па 16 ліпеня ў Заслаўі прайшлі Абласныя алімпійскія дні моладзі па веславанні на байдарках і каноэ. Юныя спартсмены з розных куткоў Міншчыны змагаліся за перамогу на розных дыстанцыях.
Выдатна выступіла Анастасія Дзегцярова. Выхаванка СДЮШАР Мядзельскага раёна, а цяпер навучэнка абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву заваявала шэсць залатых медалёў. На байдарцы-адзіночцы і ў складзе байдаркі-двойцы яна станавілася чэмпіёнкай на дыстанцыях 1000, 500 і 200 метраў.
У яшчэ адной нашай зямлячкі, якая цяпер вучыцца ў Барысаўскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, Маргарыты Балтрукевіч – тры бронзавыя медалі. Заваявала іх на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыях 1000, 500 і 200 метраў.
Анастасія і Маргарыта трапілі ў склад каманды Мінскай вобласці для ўдзелу ў Рэспубліканскіх днях моладзі.
