О чем говорила с работниками райветстанции Антонина Кривко?

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна КРЫЎКО сустрэлася з калектывам райветстанцыі. Размову вялі ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва.
Антаніна Крыўко выступіла па тэме «Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні».

Адзначыла, што ў кожнай дзяржавы ёсць даты, што з’яўляюцца пунктам адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі гэта дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трэцяга ліпеня адзначаецца і Дзень Незалежнасці: адпаведнае рашэнне прынялі на рэферэндуме ў 1996 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі пацярпелі больш за 12 800 населеных пунктаў, у тым ліку 290 вёсак знішчана разам з жыхарамі. Вялікія страты панесла эканоміка. У пасляваенны час адбылося яе маштабнае аднаўленне, пабудаваны знакавыя заводы і аб’екты інфраструктуры. У 1994-м прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і створаны інстытут прэзідэнцтва, што стала асновай для пераходу да новай мадэлі дзяржаўнага развіцця. Сёння Беларусь робіць стаўку на новыя тэхналогіі. Рэалізуюцца праекты ў галіне электратранспарту, біятэхналогій, дакладнага земляробства, пабудавана БелАЭС, развіваецца касмічная галіна.
— Беларускі народ прайшоў праз складаныя гістарычныя выпрабаванні і палітычны ціск, – зазначыла Антаніна Пятроўна, — але сёння мае магчымасць жыць у незалежнай дзяржаве, якая самастойна вызначае шлях развіцця. Гэтым дасягненнем трэба даражыць і берагчы яго.
…Па тэме «Медыка-сацыяльныя наступствы п’янства і алкагалізму, меры па іх папярэджанні ў Мінскай вобласці» выступіла медсястра нарколага-псіхіятрычнага кабінета мядзельскай паліклінікі Ірына Каралёва.

Хворыя на алкагалізм маюць магчымасць лячыцца амбулаторна або ў стацыянары – для гэтага трэба звярнуцца да ўрача-псіхіятра-нарколага. Вынік найперш залежыць ад жадання чалавека весці цвярозы лад жыцця. На пачатак гэтага месяца на ўліку па алкагалізме стаяць 650 жыхароў раёна, па наркаманіі – 4, па таксікаманіі – 1. З пачатку года зняты з уліку 31 чалавек – у сувязі з тым, што наступіла выздараўленне.
* * *
Работнікі райвестанцыі мелі магчымасць расказаць старшыні раённага Савета дэпутатаў пра тое, што хвалюе. Першае пытанне тычылася мядзельскай вуліцы Ленінскай і прылеглых завулкаў. Туды ідзе хуткасны інтэрнэт, пачалі пракладваць оптавалакно. Пры гэтым пашкоджваецца асфальт… Хто навядзе там парадак?
— Прывесці тэрыторыю ў належны выгляд – абавязак падрадчыка, — адказала Антаніна Крыўко. – Пакуль няма падстаў думаць, што ён гэтага не зробіць: пракладка оптавалакна толькі пачалася. Калі ж пасля завяршэння добраўпарадкаванне не правядуць, звяртайцеся ў Мядзельскі вузел электрасувязі: гэта заказчык работ.
Другое пытанне тычылася водазабеспячэння вёскі Раманаўшчына. Заяўнік расказаў, што вада там якасная, ды толькі на працягу апошніх двух месяцаў перыядычна прападае. А на новых вуліцах калодзежаў няма – калі не зрабіў запас, мусіш ехаць у суседнюю Вусаўшчыну.
Антаніна Пятроўна паабяцала вывучыць праблему і даць адказ.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота аўтара
Рекомендуем



