Меню

В деревне Яневичи обновили памятник землякам

В деревне Яневичи обновили памятник землякам

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ў вёсцы Яневічы абнавілі помнік загінулым землякам – дзякуючы ініцыятыве супрацоўнікаў Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын з Мінска.

– У сельвыканкам звярнулася кіраўніцтва базы адпачынку «Вішнёўскае», які належыць гэтаму інстытуту. Напярэдадні святкавання 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне гэта ўстанова вырашыла ўпарадкаваць помнік, – расказаў старшыня Занарацкага сельскага выканаўчага камітэта Уладзімір Зелянкевіч. – Выбар паў на помнік загінулым землякам у вёсцы Яневічы.

Савет кіраўніцтва інстытута ініцыяваў добраахвотніцкую акцыю па ўпарадкаванні помніка. Супрацоўнікі ўстановы зрабілі новую пліту са спісам загінулых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – каб захаваць іх імёны на стагоддзі. Таксама ўклалі тратуарную плітку вакол помніка, навялі парадак каля яго, устанавілі агароджу, лампаду і вазу. А яшчэ пасадзілі тры бярозы, якія сімвалізуюць «кожнага трэцяга», які загінуў у Вялікую Айчынную вайну.

Пасля завяршэння работ удзельнікі акцыі аддалі пашану памяці воінам, узлажылі кветкі і вянок.

Фота Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын і Занарацкага сельвыканкама

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59