Меню

У Мядзеле гэтай вясной пасадзілі дэкаратыўныя яблынькі. Даведаліся, чым яны адрозніваюцца ад звычайных

Мядзяльчане заўважылі прыгожыя яблынькі ў горадзе — цвітуць яны не звычайным белымі, а ружова-чырвонымі кветачкамі. Расказвае галоўны інжынер Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Шашок:

— Гэта спецыяльныя дэкаратыўныя яблынькі. Яны не пладаносныя, яблыкаў з іх не будзе. Дрэўцы ўвесь час будуць маленькімі. У іх і тэрмін цвіцення падоўжаны — большы, чым у звычайных пладовых дрэў. Апроч кветак, яны маюць асаблівую афарбоўку лістоў і кары.

Пасадзілі каля паўсотні такіх дрэўцаў на аснове дызайн-канцэпцыі азелянення горада. З’явіліся яны каля райвыканкама — бліжэй да амфітэатра. А таксама — па вуліцы Юбілейнай, пачынаючы ад баявой машыны дэсанта да вуліцы Школьнай, і на ўездзе ў Мядзел за мостам праз Дробню.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59