Меню

У Мядзеле прэзентуюць кнігу пра Шыкавічы

У Мядзеле прэзентуюць кнігу пра Шыкавічы
Фото: аўтара

Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка запрашае на прэзентацыю кнігі Ігара Пракаповіча «Шыкавічы. Вёска на беразе Раю».

Адбудзецца мерапрыемства 27 лютага ў 15:00.

На сустрэчы аўтар – ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі і краязнаўца – прадставіць выданне, раскажа пра працу над кнігай і адкажа на пытанні чытачоў. Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй і жыццём родных мясцін. Уваход свабодны.

– Чакаем усіх, у каго Шыкавічы ў душы і сэрцы, – адзначылі ў бібліятэцы.

Пра аўтара

Ігар Пракаповіч жыве ў Паставах. Доўгі час ён займаецца зборам матэрыялаў пра вёску Шыкавічы – тут жылі яго дзядуля і бабуля, шматлікія родзічы, тут ён разам з братам у дзяцінстве і юнацтве праводзіў кожнае лета.

Вынікам гэтай працы стала выданне кнігі пра вёску. З прычыны вялікага аб’ёму сабранага матэрыялу кніга падзелена на некалькі частак.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59