Рассказываем, кто победил на районном этапе олимпиады по правилам дорожного движения

Раённы этап ХХ Алімпіяды па правілах дарожнага руху адбыўся ў суботу ў Мядзельскай СШ №2.

Каманды прадставілі 11 школ і гімназія. У праграме спаборніцтваў былі індывідуальнае рашэнне заданняў па правілах дарожнага руху, каманднае рашэнне задання «Дарожная сітуацыя» і два творчыя конкурсы: лістоўка і відэаролік.
У індывідуальным рашэнні заданняў сярод пяцікласнікаў найлепшай была Валерыя Заянкоўская са Свіры, другі вынік у Мацвея Станкевіча з Будслава, трэці – у Таццяны Брэннер з Нарацкай СШ №1.

Сярод вучняў шостых класаў першае месца заняў Глеб Плашчынскі з Мядзельскай СШ №2, другое – Павел Мацко з Будслава, трэцяе – Віталь Кумішча са Старлыг.

У сямікласнікаў перамог Максім Бірукоў з Нарацкай СШ №1, на другім месцы Дзмітрый Захараў са Свіры, на трэцім – Мікіта Цымбал з Будслава.

Найлепшай лістоўкай журы прызнала свірскую, відэаролік – крывіцкі. З камандным рашэннем дарожнай сітуацыі таксама найлепш справіліся крывічане.
Першае агульнакаманднае месца па выніках усіх конкурсаў занялі вучні Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі. Яны і прадставяць наш раён на абласным этапе алімпіяды. На другім месцы каманда Нарацкай СШ №1, на трэцім – Свірскай СШ.

Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама
Рекомендуем


