Меню

В Мяделе прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню работников культуры

На ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня работнікаў культуры, сабраліся людзі, якія сваім майстэрствам, бязмежнай любоўю да абранай прафесіі зберагаюць багацці роднага краю, дораць радасць творчасці сваім землякам.

З прывітальным словам да работнікаў і ветэранаў галіны звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бразоўскі.

Аляксандр Віктаравіч выканаў і прыемную місію – уручыў Грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую сумленную працу, уклад у развіццё культуры на вёсцы і ў сувязі з прафесійным святам загадчыку Старагабскага сельскага Дома культуры Людміле Грузд. Падзякі старшыні райвыканкама ўдастоены дырэктар Мядзельскага раённага цэнтра культуры Кацярына Клімовіч, дырэктар Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Клімовіч, загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Анастасія Карзяёнак, загадчык Занарацкай сельскай бібліятэкі Людміла Валадкевіч. Дыпломам Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамам Віктар Клімовіч, удзельнік абласнога конкурсу “Малады лідар Міншчыны”.

Павіншаваў сваіх калег з прафесійным святам і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах райвыканкама Вячаслаў Клімовіч. Вячаслаў Пятровіч падзякаваў прысутным у зале за добрасумленную працу на ніве культуры, за кампетэнтнасць, адданасць сваёй прафесіі і ўменне дарыць добры настрой іншым і ўручыў шэрагу работнікаў галіны ўзнагароды.

Ганаровай граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўдастоены настаўнік Мядзельскай ДШМ Таццяна Будкевіч, бібліятэкар Нарацкай сельскай бібліятэкі Лілія Грыцук, настаўнік Нарацкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Уладзімір Калека, навуковы супрацоўнік Мядзельскага музея народнай славы Аляксей Камолаў, настаўнік Мядзельскай ДШМ Вікторыя Клімовіч, бібліятэкар Нарацкай пасялковай бібліятэкі Ірына Лісоўская, мастацкі кіраўнік Мядзельскага раённага цэнтра культуры Валянціна Лукша, галоўны захавальнік фондаў Мядзельскага музея народнай славы Таццяна Пісарчык, настаўнік Мядзельскай ДШМ Святлана Сакалова, гукааператар Мядзельскага раённага цэнтра культуры Кірыл Усовіч, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Ірына Цыгельнікава, загадчык Слабадскога сельскага клуба-бібліятэкі Святлана Якавіта, інспектар па кадрах, сакратар Мядзельскага раённага цэнтра культуры Тамара Буглак, загадчык гаспадаркі Мядзельскага музея народнай славы Алег Крахотка, загадчык гаспадаркі Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Сяргей Акуневіч.

Падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за плённае супрацоўніцтва ўдастоены работнікі Мядзельскага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Марына Васілевіч, Вераніка Гільфанава і Алена Малько, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вікторыя Вайцюльян, а таксама Вольга Буянава, Таццяна Іванова і Аксана Роўда. А за ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і асабісты ўклад у развіццё раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” атрымаў падзяку галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Віктар Клімовіч. Удастоеныя падзяк атрымалі сувеніры ад Мядзельскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, якія ўручыла яе старшыня Кацярына Клімовіч.

Прывітаў работнікаў культуры з прафесійным святам першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Купрэвіч. Аляксандр Сяргеевіч уручыў падзяку райаддзела за эфектыўнае ўзаемадзеянне па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва загадчыкам Будслаўскага і Старагабскага СДК Алене Грышкевіч і Людміле Грузд, дырэктару Мядзельскага РЦК Кацярыне Клімовіч, культарганізатару Камароўскай сельскай бібліятэкі-клуба Ларысе Рабянок.

Павіншавала прысутных з прафесійным святам старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская. Святлана Анатольеўна ўручыла Грамату раённага аб’яднання прафсаюзаў дырэктару Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Таццяне Нырцовай. Падзякі аб’яднання ўдастоены загадчык аддзела культурна-дасугавай дзейнасці Мядзельскага РЦК Тамара Кардзеёнак і намеснік дырэктара Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Ганна Падгол. Сама ж Святлана Чарняўская з нагоды прафесійнага свята атрымала кветкі і сувенір.

Прымалі віншаванні на ўрачыстасці і ветэраны галіны. Апладысменты ў знак павагі, а таксама кветкі і сувеніры таксама былі адрасаваны ім.

А старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, спорту і турызму Марына Трухановіч прывітала са сцэны юбіляраў сферы культуры. 45 год свайго жыцця прысвяцілі працы ў галіне настаўнікі Мядзельскай ДШМ Наталля Апанасёнак, Нарацкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Наталля Баслык і Жанна Маслова, Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Міраслава Грышкевіч. За плячыма 40 год працы ў культуры ў настаўнікаў Мядзельскай ДШМ Тамары Блізнюк і Алены Качарго, загадчыка Баярскай сельскай бібліятэкі-клуба Людмілы Мінкоўскай, культарганізатара Буйкаўскай сельскай бібліятэкі-клуба Соф’і Харэвіч. Працуюць у сферы культуры 30 гадоў загадчык Крывіцкага гарпасялковага Дома культуры Аляксандр Куцько, а чвэрць стагоддзя – загадчык Нарацкай пасялковай бібліятэкі Валянціна Заваліхіна. Аддалі прафесіі культработніка 20 год дырэктар Мядзельскага музея народнай славы Наталля Бурак, культарганізатар Старагабскага СДК Рыта Дрозд, настаўнік Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Наталія Каўрус, дырэктар Мядзельскай ДШМ Вольга Клімовіч, навуковы супрацоўнік Мядзельскага музея народнай славы Валянціна Карзяёнак, дазорац Мядзельскага музея народнай славы Ганна Качарго, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Алена Нарэйка і культарганізатар Лук’янавіцкай сельскай бібліятэкі-клуба Валянціна Чарняўская.

Падарункам да свята прысутным стала і канцэртная праграма. Адкрылі яе танцам выхаванцы дзіцячага сада №2 г. Мядзела. Хораша спявалі Аксана Вязевіч, Аляксей Мацін, Таццяна Іванова, Вольга Буянава, Віктар Гуд, Ірына Селязнёва, Валянцін Мацясовіч. А завяршыла канцэрт легендарная і ўсімі любімая група “Правінцыя”.

Марыя Лубнеўская

Фота і відэа Аляксандра Юца

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59