Меню

На Мядзельшчыне праходзіць маладзёжная экспедыцыя “Максім Танк. Шлях паэта”

На Мядзельшчыне праходзіць маладзёжная экспедыцыя “Максім Танк. Шлях паэта”

Сёння з райцэнтра стартавала маладзёжная экспедыцыя “Максім Танк. Шлях паэта”.

Пачалася яна ў Мядзельскім музеі народнай славы, потым усе накіраваліся да помніка народнаму паэту. Далей па маршруце – літаратурна-краязнаўчы музей у Сваткаўскай сярэдняй школе імя Максіма Танка, месца пахавання народнага паэта на могілках у вёсцы Новікі і бацькоўская хата на хутары ля Пількаўшчыны.

Пра паэта расказвае навуковы супрацоўнік музея народнай славы Аляксей Камолаў
У музеі ў Сваткаўскай СШ. Экскурсію праводзіць кіраўнік музея Святлана Шылько
Ля бацькоўскай хаты народнага паэта
Ля танкаўскага дуба

Удзельнікі экспедыцыі – працоўная моладзь Мядзельшчыны.

Уражаннямі падзялілася інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Крысціна Несцерава:

— Я родам з Шумілінскага раёна, што ў Віцебскай вобласці. На Мядзельшчыне з 2021 года, настаўнічала ў Старлыгах, потым у Мядзельскай першай школе. Таму помнік Максіму Танку, вядома, бачыла і ў музеі народнай славы была. А вось у літаратурна-краязнаўчы музей у Сваткі, на магілу паэта і ў яго бацькоўскую хату трапіла ўпершыню. Усё гэта было для мяне цікава і нова. Асабліва ўразіла гісторыя кахання Максіма Танка і яго жонкі. Яна памерла на некалькі месяцаў раней і была крэміравана, а потым іх пахавалі ў адной магіле – гэта вельмі кранула. Спадабаўся расказ кіраўніка школьнага музея Святланы Шылько – за параўнальна кароткі час яна расказала шмат. Дзякуй і супрацоўніку музея народнай славы Аляксею Камолаву – за цікавую інфармацыю і выдатнае пачуццё гумару.

           Наталля ЛІСІЦКАЯ

           Фота аўтара і забяспечаны Мядзельскім музеем народнай славы

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59