Меню

На свята Узвышэння Святога Крыжа ў мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай прайшоў фэст

На свята Узвышэння Святога Крыжа ў мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай прайшоў фэст

Па традыцыі на свята Узвышэння Святога Крыжа ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле прайшоў фэст. Удзел ва ўрачыстасці на Кальварыі прыняў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Прысутнічалі таксама святары і вернікі парафіі, а таксама шматлікія госці, пілігрымы.

Адразу ўсе сабраліся ля Брамы Прабачэння, каб разам прайсці шлях пакуты Езуса Хрыста. А гэта чатырнаццаць стацый, якія адлюстроўваюць моманты апошняга зямнога шляху Божага Сына. Ля кожнай спыняліся, маліліся, аддаючы пашану Езусу Хрысту, просячы дапамогі ў штодзённых справах. Набажэнства Крыжовага шляху ўзначаліў айцец Андрэй Авен, вікарый парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле.

Падчас Крыжовага шляху ахвотныя мелі магчымасць прыступіць да Святой споведзі, каб з чыстым сэрцам удзельнічаць у Святой Імшы, якая ў гэты асаблівы дзень традыцыйна праходзіць на Гары Крыжоў, сімвалізуючых Галгофу – месца ўкрыжавання і смерці Божага Сына.

Адпустовую Святую Імшу ўзначаліў і прамовіў Божае слова дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Іерарх удзяліў таксама групе моладзі парафіі сакрамэнт Канфірмацыі.

Падчас Святой Імшы вернікі разам з біскупам і святарамі дзякавалі Богу і продкам за дар веры і прывітую любоў да Крыжовага шляху.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ
Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59