Меню

В костеле Святого Апостола Андрея в Кривичах прошла Первая Комуния

У касцёле Святога Апостала Андрэя ў Крывічах трое дзяцей ва ўрачыстай абстаноўцы ўпершыню ў жыцці прынялі ў свае сэрцы Цела Езуса Хрыста.

Цырымонія прыняцця Першай Камуніі выпала на свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

Дзеці на працягу двух гадоў пад кіраўніцтвам пробашча парафіі ксяндза Віктара Шчучко старанна рыхтаваліся да гэтай важнай падзеі. Наведвалі заняткі па рэлігіі, а напярэдадні прыступілі да першай споведзі, каб з чыстай душой у белым убранні прыняць удзел у таямніцы Эўхарыстыі.

Святая Імша прайшла па-асабліваму ўрачыста і кранула сэрцы ўсіх прысутных.

Потым у дзяцей, якія прынялі Першую Камунію, белы тыдзень. На працягу яго кожны вечар у белых строях разам з татамі і матулямі яны наведвалі святыню. Прымаючы Цела Езуса ў свае сэрцы, прыходзіць усведамленне таго, што цяпер і іх абавязак ісці па жыцці за Хрыстом і несці далей у свет Евангелле.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота Святланы ЯЗНЕВІЧ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59