В Свири соберутся на праздник

Так, свята ў г. п . Свір «Маёй зямлі куточак дарагі» запланавана на 16 жніўня. Даведаліся падрабязнасці.
– Святкаваць будзем у парку, – расказала старшыня сельвыканкама Валянціна Субач. – Пачатак намечаны на 15.00. Падчас урачыстага адкрыцця ўзнагародзім гаспадароў найлепшых сядзіб, а таксама арганізацыю, у якой самая добраўпарадкаваная тэрыторыя. На свяце адзначым самага пажылога і самага юнага жыхароў Свіры. Павіншуем і тых, у каго дзень нараджэння. У праграме канцэрт самадзейных артыстаў Свірскага і Жодзішкаўскага дамоў культуры. Свае вырабы пакажуць народныя ўмельцы. Зладзім і выставу курэй розных парод, якіх гадуе жыхарка Свіры. Пляцоўку бяспекі арганізуе райаддзел па надзвычайных сітуацыях, будзе і дзіцячая пляцоўка. А таксама гандаль і дыскатэка. Ну і, вядома, не абыдзецца без традыцыйнай юшкі са свірскай рыбы – ёй пачастуем абсалютна бясплатна. Шчыра запрашаем на свята жыхароў і гасцей пасёлка! Адзінае, што хвалюе, – надвор’е. Выбіраючы дзень для свята, цікавіліся прагнозам у інтэрнэце. Тады сіноптыкі на 16 жніўня абяцалі сонечнае надвор’е. Цяпер прагноз ужо іншы. Так што, калі пойдзе дождж, будзем вымушаны перанесці свята на наступны дзень – 17 жніўня (таксама пачатак у 15 гадзін). Але, калі так здарыцца, абавязкова праінфармуем праз чат «Доска объявлений Свирь» у вайберы.

Наталля ЛІСІЦКАЯ
Рекомендуем



