Меню

Збяром дзяцей у школу! Расказваем, куды прыносіць канцтавары і школьныя прылады

Канцтавары і школьныя прылады для дзяцей з сем’яў, якія маюць у гэтым патрэбу, збірае раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Дабрачынная акцыя стартавала 8 жніўня і будзе доўжыцца да 15 верасня.

Людзі ўключыліся даволі актыўна, расказвае старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч. – Прыносяць канцылярскія тавары і школьныя прылады. А таксама рукзакі, адзенне дзелавога стылю, спартыўную форму, абутак – пераважна якія пабылі ў карыстанні, але знаходзяцца ў добрым стане. Некаторыя прыносяць і новае адзенне. Мы фарміруем наборы ў адпаведнасці з полам, узростам, памерамі адзення і абутку школьнікаў. Ужо ўручылі такія наборы дзвюм сем’ям, збіраемся наведаць трэцюю.

Неабходнае для школьнікаў можна прыносіць непасрэдна ў офіс раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Ён месціцца па адрасе: Мядзел, завулак Набярэжны, 6 – гэта ў будынку, дзе перш была гасцініца. У будныя дні з 9:00 да 13:00 проста ў фае па чарзе дзяжураць валанцёры, якія прымуць прынесенае вамі. А па пятніцах валанцёры стаяць ля мядзельскіх магазінаў «Канцтавары» (у Доме быту) і «Тры цаны».

Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара

На здымку: на дзяжурстве – валанцёр Ірына Мазура.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59