Дети веселились в «Нескучном дворике»

У бібліятэчным парку забаў «Нясумны дворык» сёння працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі.
На іх супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка праводзілі майстар-класы: дзеці маглі зрабіць закладкі на марскую тэматыку, стварыць паштоўку «Мой горад любімы» або сабраць сімпатычнага васьміножку. Акрамя таго, ладзілі разнастайныя гульні. А юных мастакоў запрасілі ў арт-зону, дзе можна намаляваць усё, што душы заўгодна.
Падобныя інтэрактыўныя пляцоўкі працуюць у «Нясумным дворыку» па серадах з 11 да 14 гадзін.




Рекомендуем


