Меню

Поговорили с механизатором из Дягилей, которому губернатор вручил ключи от нового комбайна

Поговорили с механизатором из Дягилей, которому губернатор вручил ключи от нового комбайна

На новенькім камбайне GS12А1 PRO прыехаў 8 мая ў сваю гаспадарку механізатар сельгасфіліяла «Дзягілі» Анатолій ВАРАБЕЙ. Даведаліся падрабязнасці.

На камбайне, на якім будзе працаваць Анатолій Варабей, імя Героя Савецкага Саюза Вікенція Скрыганава. Гэта высокае званне пасмяротна прысвоена гвардыі генерал-маёру Вікенцію Васільевічу Скрыганаву за ўзорнае камандаванне дывізіяй у баях за вызваленне Польшчы і праяўленыя пры гэтым асабістыя мужнасць і гераізм

– Напярэдадні Дня Перамогі гаспадаркі Міншчыны атрымалі 80 камбайнаў, – расказвае Анатолій Аляксандравіч. – На кожным напісана імя Героя Савецкага Саюза. З Мядзельскага раёна такі камбайн атрымала толькі наша гаспадарка. Было гэта на базе «Мінскаблаграсэрвісу» ў Міханавічах. Ключы ва ўрачыстай абстаноўцы кожнаму механізатару ўручыў старшыня аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка. А генеральны дырэктар «Гомсельмаша» Аляксандр Новікаў – брэндавую прадукцыю (у пакеце былі кепка і майка з лагатыпам прадпрыемства). Потым мы па машынах – і стартавалі пад марш «Развітанне славянкі». На кожным камбайне – сцягі. Дамоў ехаў міма Кургана Славы.

На камбайне — копія Сцяга Перамогі

Ці лёгкай была дарога?

– Нічога. Толькі доўгай: на камбайне хутка не паедзеш, гэта ж не легкавы аўтамабіль. 20–22 кіламетры ў гадзіну, з гары – 23. Так што вярнуўся гадзін у 11 вечара.

Дома чакалі?

– Поўная хата гасцей! Радня, сябры – мне ж якраз у гэты дзень 60 гадоў споўнілася.

Здорава! Такі падарунак у дзень юбілею! Гэта ж у вас не першы камбайн?

– Не. У 1990-я пачынаў працаваць на старэнькай «Ніве». Мне яе аддалі, калі Фрыдрых Палянскі пайшоў на пенсію. Потым двойчы атрымліваў новыя камбайны «Палессе». Гэта трэці. Ад папярэдняга адрозніваецца: матор іншы і ў кабіне па-іншаму, з наваротамі. Не ўсё яшчэ толкам разгледзеў.

Якія планы на сёлетняе жніво?

– Цяжка наперад казаць: надвор’е цяпер не спрыяе, замаразкі. Таму галоўнае, каб ураджай быў. А мы папрацуем!

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59