Меню

З калектывам санаторыя “Прыазёрны” сустрэўся старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч

Размова адбылася ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва. Старшыня райвыканкама ў выступленні закрануў ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Пасля работнікі санаторыя скарысталіся магчымасцю задаць Аляксандру Прановічу пытанні.

— Наш дом стаіць у цэнтры курортнага пасёлка па Ленінскай, 17, — звярнулася да старшыні Марына Аўгусціновіч. – Але дваравая тэрыторыя вельмі занядбаная: калдобіны ды ямы. Пад’ехаць да дому на аўтамабілі праблематычна, асабліва ў непагадзь.

Тэрыторыя двара па вул. Ленінскай, 17 у курортным пасёлку патрабуе рамонту

Яшчэ адну праблему агучыла Ала Лявоцкая:

-У вёсцы Радкі, дзе мы адзінаццаць год таму пабудавалі дом, няма магчымасці зрабіць электраацяпленне. Чакаем з нецярпеннем, каб у нас замянілі электрападстанцыю. Уключыце нас у планы па рэканструкцыі, каб у будучым мы змаглі ацяпляцца з дапамогай электрычнасці.
Аляксандр Васільевіч узяў пытанні на кантроль. Заяўнікі атрымаюць адказы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59