Определись победители Большой пионерской игры
Вялікая піянерская гульня прайшла ў Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна. Прынялі ў ёй удзел больш за 130 хлопчыкаў і дзяўчынак з 13 устаноў адукацыі.
Дзеці змагаліся за перамогу ў шасці турах. Пытанні датычыліся гісторыі БРПА і БРСМ, музыкі, жывёльнага свету, брэндаў беларускай прамысловасці. Былі і лагічныя задачы.
Сярод піянераў перамаглі вучні Крывіцкай СШ, на другі месцы – прадстаўнікі гімназія Мядзела, на трэцім – Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі.
Сярод акцябрат першае месца заняла каманда Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. На другім месцы – навучэнцы Мядзельскай СШ №2, на трэцім – Нарацкай СШ №2, паведаміла дырэктар Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Валянціна Ярмольчык.