Меню

В Мяделе подвели итоги деятельности районного объединения профсоюзов за 5 лет

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка адбылася справаздачная канферэнцыя раённага аб’яднання прафсаюзаў. На ёй разгледжана пытанне аб рабоце раённага аб’яднання за перыяд са снежня 2019 года па лістапад 2024.

Удзел у працы канферэнцыі прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко, намеснік старшыні райвыканкама Руслан Жук, інспектар аддзела па рабоце з прафсаюзным арганізацыямі абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вольга Валынец,  старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Клябека.

З дакладам аб праведзенай дзейнасці за справаздачны перыяд выступіла старшыня Святлана Чарняўская. Дапоўнілі яе іншыя выступоўцы.

Дэлегатам на справаздачна-выбарную канферэнцыю абласнога аб’яднання прафсаюзаў абралі Алену Клябека і Таццяну Сівіцкую.

За актыўнае ўмацаванне прафсаюзнага руху, абарону сацыяльна-эканамічных правоў і працоўных інтарэсаў членаў прафсаюза, юбілейным медалём «120 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» ўзнагародзілі Ірыну Глінскую, якія доўгі час была старшынёй раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, і старшыню раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяну Сівіцкую. Шмат актывістаў заахвочаны падзякай раённага аб’яднання прафсаюзаў і памятнымі падарункамі.

Быў у працы і шчымлівы момант. Скончыўся тэрмін дзеяння паўнамоцтваў Мядзельскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і ў сувязі з рэарганізацыяй яно спыняе сваё паўнамоцтва – гэтаксама як і ў іншых раёнах.

Вольга Валынец за шматагадовую добрасумленную працу ўручыла Святлане Чарняўскай падзяку ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а Руслан Жук – Ганаровую грамату райвыканкама. Падзякавалі Святлане Чарняўскай і калегі па прафсаюзнай рабоце, і раённы Савет ветэранаў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59