В районном центре культуры наградили лучших аграриев
Сёння ў раённым цэнтры культуры ўшаноўвалі перадавікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Нагода – прафесійнае свята.
–Аграрны сектар – найважнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай краіны, – падкрэсліў першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй Марозаў. – Бо менавіта вы – хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці – сваёй самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку дзяржавы, жыццёвы ўзровень народа, дабрабыт і росквіт кожнай сям’і.
ЛІЧБЫ
Па шэрагу паказчыкаў аграрыі раёна ў параўнанні з мінулым годам дасягнулі станоўчай дынамікі. За студзень-верасень выраблена валавой прадукцыі на 63,5 млн рублёў. Тэмп росту склаў 112,8%. У тым ліку па прадукцыі жывёлагадоўлі – 109,7%, па прадукцыі раслінаводства – 116,2%. Валавы збор збожжавых і зернебабовых павялічыўся на 17,4% пры ўраджайнасці 23,3 ц/га. Амаль на 30% павялічыўся намалот насення рапсу пры ўраджайнасці 32,1 ц/га.
УЗНАГАРОДЖАННЕ
Андрэй Марозаў уручыў узнагароды пераможцам раённага спаборніцтва.
ЛІДАРЫ СЯРОД ГАСПАДАРАК
Вяснова-палявыя работы
У першай групе гаспадарак – сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу” (дырэктар Андрэй Давыдзенка), у другой – сельгасфіліял “Дзягілі” (Аляксандр Варашкевіч).
Жніво
І месца – сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу” (дырэктар Андрэй Давыдзенка),
ІІ месца – Нацпарк “Нарачанскі” (кіраўнік сельгасвытворчасці Мікалай Мягкоў),
ІІІ месца – ААТ “Сваткі” (дырэктар Аляксей Окішаў).
Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі
І месца – сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу” (дырэктар Андрэй Давыдзенка),
ІІ месца – АСП “Вузлянка” (дырэктар Юрый Гапановіч),
ІІІ месца – ТАА “Нарачанская Ніва 2004” (дырэктар Уладзімір Пупышаў)
Нарыхтоўка кармоў
І месца – ТАА “Нарачанская Ніва 2004” (дырэктар Уладзімір Пупышаў)
ІІ месца – сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу” (дырэктар Андрэй Давыдзенка),
ІІІ месца – сельгасфіліял “Дзягілі” (дырэктар Аляксандр Варашкевіч).
ЛІДАРЫ СЯРОД РАБОТНІКАЎ
ЖНІВО
Камбайнеры:
І месца – Валерый Святоха (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”),
ІІ месца – Сяргей Звяруга (“Сваткі”),
ІІ месца – Юрый Клімовіч (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”).
Маладыя камбайнеры:
І месца – Аляксандр Сташкевіч (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”),
ІІ месца – Аляксей Усовіч (“Сваткі”),
ІІІ месца – Ігар Садоўскі (“Вузлянка”).
Вадзіцелі:
І месца – Генадзь Бандаронак (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”),
ІІ месца – Віталь Бандаронак (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”),
ІІІ месца – Міхаіл Шчуцкі (“Сваткі”).
Маладыя вадзіцелі:
І месца – Яўген Падгайскі (“Дзягілі”).
Звёны аператараў збожжасушыльных установак:
І месца – звяно ААТ “Занарачанскі” (старшы машыніст Дзмітрый Кузьміч),
ІІ месца – звяно сельгасфіліяла “Мінскаблаграсэрвісу” (старшы машыніст Дзмітрый Святоха),
ІІІ месца – звяно сельгасфіліяла “Мінскаблаграсэрвісу” (старшы машыніст Андрэй Кісялёў).
Галоўныя аграномы:
І месца – Сяргей Хіла (Нацпарк “Нарачанскі”),
ІІ месца – Аляксандр Цямчык, намеснік дырэктара па раслінаводстве (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”),
ІІІ месца – Анатоль Усовіч (“Сваткі”).
Галоўныя інжынеры:
І месца – Аляксандр Каралевіч (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”),
ІІ месца – Аляксандр Пяцько (“Вузлянка”).
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ
Фермы:
з лінейным малакапровадам – “Дзягілі” сельгасфіліяла “Дзягілі” (брыгадзір Таццяна Падгайская),
з даільнымі заламі – “Палессе” сельгасфіліяла “Мінскаблаграсэрвісу” (брыгадзір Алена Маркевіч).
Галоўны заатэхнік – Алег Ярмаковіч (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”).
Галоўны ветэрынарны ўрач – Вадзім Дубнікоў ( “Дзягілі”).
Пагрузка арганікі:
Брыгадзір фермы – Анастасія Садоўская (ферма “Пузыры” АСП “Вузлянка”).
Асемянатар – Іван Грышкевіч (“Занарачанскі”).
Аператар па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы – Жанна Перадрэева (Нацпарк “Нарачанскі”).
Аператар машыннага даення на ферме з лінейным малакапровадам – Наталля Лаўрыненка (Нацпарк “Нарачанскі”).
Звяно аператараў машыннага даення на ферме з даільнымі заламі:
І месца – звяно комплексу “Палессе” сельгасфіліяла “Мінскаблаграсэрвісу”,
ІІ месца – звяно комплексу “Пузыры” АСП “Вузлянка”,
ІІІ месца – звяно фермы “Сваткі” ААТ “Сваткі”.
ВЕСНАВЫЯ ПАЛЯВЫЯ РАБОТЫ
Сяўба:
у першай групе сельгасарганізацый – Аляксандр Кашурэнка (ААТ “Сваткі”) і Аляксей Камінецкі (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”),
у другой групе – Аляксандр Балаховіч (сельгасфіліял “Дзягілі”).
у першай групе сельгасарганізацый – Фёдар Малафей (ААТ “Сваткі”),
у другой групе – Анатоль Варабей (сельгасфіліял “Дзягілі”).
Пагрузка арганікі:
у першай групе сельгасарганізацый – Яўген Сівіцкі (ААТ “Сваткі”),
у другой групе – Уладзіслаў Хільман (сельгасфіліял “Дзягілі”).
Унясенне мінеральных угнаенняў:
у першай групе сельгасарганізацый – Мікалай Прыходзька (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”), Яўген Гузаў (“Сваткі”), Алег Гарадзецкі (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”); у другой групе – Павел Лукашэвіч (“Дзягілі”).
Падрыхтоўка глебы:
у першай групе сельгасарганізацый – Васіль Гарошка (“Вузлянка”), у другой групе – Міхаіл Яноўскі (“Дзягілі”).
НАРЫХТОЎКА КАРМОЎ
Камбайнеры:
І месца – Валерый Нядвецкі (“Вузлянка”),
ІІ месца – Яраслаў Вяршыла (“Занарачанскі”),
ІІІ месца – Пётр Скурко (“Сваткі”).
Вадзіцелі на перавозцы кармоў:
І месца – Іван Урбан (“Свір-агра”),
ІІ месца – Станіслаў Бязручка (“Занарачанскі”),
ІІІ месца – Дзмітрый Клемантовіч (“Вузлянка”).
Трамбоўка кармоў:
І месца – Валерый Роўда (“Сваткі”),
ІІ месца – Эдуард Дудзінскі (Занарачанскі),
ІІІ месца – Ігар Садоўскі (“Вузлянка”).
Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі начальнік вытворчай лабараторыі УП “Ілаўскае” Вераніка Сіляўская, старшы майстар купажнага цэху “Вінакурні Нарач” Ганна Сакалдынская і вадзіцель Нарачанскага вытворчага ўчастка Мінскага малочнага завода №1 Алег Шусціцкі.
ВЕТЭРАНЫ, МОЛАДЗЬ, ПРАФСАЮЗ
Віншавала прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко. Яна ўзнагародзіла ветэранаў сельскагаспадарчай галіны: Часлава Адамовіча, Віктара Васілевіча, Казіміра Гапановіча, Ганну Кухаронак, Ірыну Стадольнік, Алу Тарасёнак, Баляслава Урбановіча і Тэрэзу Януковіч.
Ушанавалі дзве дынастыі хлебаробаў: Рацкевічаў са “Свір-агра” і Садоўскіх з “Вузлянкі”.
Ганаровавай граматай абкама галіновага прафсаюза ўзнагароджана начальніка вытворчай лабараторыі УП “Ілаўскае” Вераніка Сіляўская і трактарыст-машыніст ААТ “Свір-агра” Іван Стральцоў. Падзяка абкама аб’яўлена трактарыстам-машыністам Уладзіміру Берняку (ААТ “Слабадская зара”) і Мікалаю Хільману (ААТ “Занарачанскі”), а таксама галоўнаму спецыялісту ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Святлане Цяляк. Падзякі райкама галіновага прафсаюза аб’яўлены ветэрынарнаму ўрачу райветстанцыі Наталлі Алексінай, жывёлаводу “Мядзелаграсэрвісу” Таццяне Ермаковіч і вадзіцелю “Мядзельскага аграпрамэнерга” Анатолю Селюну.
Падарункі ад райкама рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” атрымалі маладыя спецыялісты.
Працягнуў святочную праграму канцэрт.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Аляксандра ВЫСОЦКАГА