Меню

Акция «Молодежь за безопасность»: школьники помогли бывшему педагогу

Акция «Молодежь за безопасность»: школьники помогли бывшему педагогу

У адзін з цёплых восеньскіх дзён члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных са Старлыгскай сярэдняй школы імя Івана Аніські дружна высадзіліся ў двары доміка ў вёсцы Коркі. План быў просты: дапамагчы былому педагогу сваёй школы Інне Янцэвіч па гаспадарцы.

Юныя выратавальнікі з энтузіязмам узяліся за працу: акуратна склалі дровы, узялі ў рукі граблі і навялі парадак у садзе, збіраючы апалае лісце ў роўныя кучкі, асцярожна падвязалі плеці фасолі, а таксама дапамаглі падрыхтаваць моркву для замарозкі на зіму. Каб вясной клумбы зноў сустрэлі кветкавую раскошу, школьнікі спрытна працавалі з тачкай, вывозілі адцвілыя кветкі і ачышчалі зямлю для будучых пасадак.

Самым цёплым момантам дня стала знаёмства з хатнімі гадаванцамі. Гаспадыня зрабіла дзецям экскурсію па сваёй невялікай гаспадарцы. З цікаўнасцю прымалі ласку і пачастункі ад школьнікаў козачка Машка, некалькі кур і пеўняў, сабака Дружок, якому ўжо дванаццаць гадоў, і два пухнатыя коцікі, што задаволена мурлыкалі на руках у дзяцей.

– Лічу, што вельмі важна дапамагаць пажылым людзям. Для нас гэта была нецяжкая работа, а чалавеку прыемна, калі пра яго памятаюць і клапоцяцца, – падзяліўся вучань школы Ягор Лукша.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Крысціна Несцерава

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59