Семья из Мядельщины завоевала пять медалей на международных соревнованиях в Москве

Сям’я Готко прывезла пяць медалёў з 25-га юбілейнага Міжнароднага Кубка братоў Агеевых і алімпійскіх чэмпіёнаў Юрыя Пастрыгая і Аляксандра Дзячэнкі па веславанні на байдарках і каноэ. Бацькі і дзеці разам выходзілі на старт і заваёўвалі ўзнагароды ў розных дысцыплінах – тым самым прадэманстравалі выдатны прыклад спартыўнай пераемнасці.
Спаборніцтвы прайшлі з 9 па 14 верасня ў Маскве на вяслярным канале ў Крылацкім. Гонар СДЮШАР Мядзельскага раёна абараняла сям’я Готко: мама Святлана, тата Андрэй, сын Дзмітрый і дачка Дар’я.
Дар’я Готко разам з Віалета Васілеўскай перамаглі ў заездзе двоек на 200 метраў сярод дзяўчат да 15 гадоў. У сямейным заездзе «тата і дачка» Андрэй і Дар’я паказалі трэці вынік.
На дыстанцыях 200 метраў другое месца занялі Андрэй і Дзмітрый у экіпажы «тата і сын», а Святлана і Дзмітрый – у экіпажы «мама і сын».
Таксама Святлана Готко разам з Людмілай Казлоўскай і Святланай Дубінінай заняла другое месца ў эстафеце 3х500 метраў.
Наша даведка
На старт спаборніцтваў выйшлі больш за тысячу спартсменаў: ад юных удзельнікаў маладзейшых за 15 гадоў да ветэранаў старэйшых за 55 гадоў. Сярод іх былі як аматары, так і вопытныя прафесіяналы. Геаграфія ўдзельнікаў ахоплівала дзесяць дзяржаў: апроч Расіі і Беларусі, за медалі змагаліся спартсмены з Італіі, Іспаніі, Венгрыі, Аргенціны, Казахстана ды іншых краін.




Рекомендуем


