Арбузы выросли на подворье на Мядельщине

На фота – Віялета ПАЎЛЮЧОНАК са Сцюдзяніцы. А кавун, што ў руках у дзяўчыны, не куплены ў краме або на рынку, а вырашчаны ва ўласнай цяпліцы.
– Не памятаю, які гэта сорт, – расказала Віялеціна матуля Алеся Валер’еўна. – Насенне купілі на рынку. У пакуначку яго было шмат, штук дзесяць, напэўна. Пасадзілі ў пластыкавыя шкляначкі ўсе, але прараслі толькі два. Трымалі расаду ў хаце, потым перасадзілі ў цяпліцу. Адно каліва не прыжылося. На другім было шмат кветак, а плады ўтварыліся два. Меншы мы адшчыкнулі, а большы пакінулі. Каб плод не ляжаў непасрэдна на зямлі, падклалі пад яго сетачку, у якой прадаецца гародніна. А як саспеў, зрэзалі і з’елі сваёй сям’ёй. Вельмі салодкі і пахнючы быў. І зярняты выспелі, белых зусім мала. Кавуны мы садзілі і ў папярэднія гады, але вырасталі яны памерам з кулачок – магчыма, цяпла не хапала.


Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Алесі ПАЎЛЮЧОНАК
Рекомендуем



