Гребцы завоевали медали на республиканской спартакиаде

У Заслаўі з 11 па 15 жніўня прайшла рэспубліканская спартакіяда сярод ДЮСШ і СДЮШАР па веславанні на байдарках і каноэ.
Узнагароды заваявалі навучэнцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву раёна. На байдарцы-двойцы Максім Баркоўскі і Ягор Раткевіч сталі сярэбранымі прызёрамі на дыстанцыі 1000 метраў і занялі трэцяе месца на дыстанцыі 200 метраў.
Недалёка ад прызавой тройкі аказаліся Дар’я Готко і Маргарыта Балтрукевіч: яны фінішавалі пятымі на дыстанцыі 200 метраў, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

