Землячка вошла в число лучших профсоюзных лидеров

У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася цырымонія ўшаноўвання найлепшых старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі вобласці па выніках работы за год.

Праходзіць мерапрыемства пяты год запар па ініцыятыве Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі.
Удзельнікамі сталі 23 прафсаюзныя лідары, якія даказалі высокае майстэрства ў арганізацыі працы калектываў. Ім уручылі статуэткі «Прафсаюзны лідар – 2024». Сярод узнагароджаных – старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі Наталля Рудкоўская, паведаміла старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Клябека.
Адкрыла мерапрыемства і правяла ўрачыстую цырымонію старшыня абласной арганізацыі Таццяна Апраніч.

Рекомендуем






