В День семьи в библиотеке в Мяделе открылась выставка

У Дзень сям’і ў Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка адкрылася выстава «Сям’я – гэта…». Арганізавана яна сумесна з сацыяльна-педагагічным цэнтрам раёна.

Экспазіцыя размясцілася на трэцім паверсе бібліятэкі і ўяўляе сабой калекцыю фатаграфій і малюнкаў сем’яў з розных куткоў Мядзельшыны.
Асаблівасцю выставы з’яўляецца тое, што ў яе стварэнні прынялі ўдзел школьнікі з усяго раёна. Школы даслалі фатаграфіі або малюнкі, на якіх дзеці адлюстравалі свае сем’і. СПЦ узяў на сябе збор матэрыялаў, а бібліятэка прадаставіла пляцоўку для экспазіцыі і дапоўніла яе тэматычнай фотазонай.
Выстава «Сям’я» будзе працаваць да Дня абароны дзяцей. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных наведаць экспазіцыю і акунуцца ў атмасферу сямейнай утульнасці і цяпла.






Рекомендуем



