Меню

Кто представляет район на областном этапе олимпиады?

Кто представляет район на областном этапе олимпиады?
Добавить в список предпочитаемых источников Google

На гэтым тыдні праходзіць абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Яніна БЯРНЯК расказала:

– На абласным этапе спаборнічаюць 15 навучэнцаў устаноў адукацыі нашага раёна. З іх пяць – гімназісты: Паліна Пякарчык і Ксенія Гаваровіч (руская мова і руская літаратура), Арына Сценнікава (нямецкая мова), Цімафей Лісіцкі (матэматыка)і Сяргей Князеў (інфарматыка). Па два вучні – з Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі (Ганна Юрманава – біялогія, Дзяніс Гусакоў – гісторыя), Мядзельскай СШ №2 (Віялета Ходзіна – беларуская мова і беларуская літаратура, Вольга Трухановіч – руская мова і руская літаратура) і Нарацкай СШ №2 (Паліна Сальмановіч – біялогія, Мацвей Каратай – геаграфія). Па адным удзельніку абласнога этапу – з Занарацкай (Паліна Бачко – беларуская мова і беларуская літаратура), Княгінінскай (Багдан Куранда – гісторыя), Старлыгскай імя Івана Аніські (Наталля Лавец – беларуская мова і літаратура) і Крывіцкай (Ксенія Андрон – фізічная культура і здароўе) сярэдніх школ. Два навучэнцы былі запрошаны на абласны этап па двух прадметах. Так, Сяргей Князеў меў магчымасць удзельнічаць таксама ў алімпіядзе па матэматыцы, а Цімафей Лісіцкі – па фізіцы.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59