Поздравили с юбилеями семью из Лукашевичей
Свае 90-гадовы і 80-гадовы юбілеі нядаўна адзначылі жыхары вёскі Лукашэвічы Свірскага сельсавета Вера Браніславаўна і Іосіф Віктаравіч Харэвічы.
Са знамянальнымі падзеямі прыехалі павіншаваць іх дырэктар ААТ «Свір-Агра» Віктар Субач і старшыня сельвыканкама Валянціна Субач.
Яны падзякавалі сям’і Харэвіч за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у станаўленне і развіццё сельгаспрадпрыемства, пажадалі жыццёвай энергіі, аптымізму, моцнага здароўя і ўручылі падарункі.