Меню

В Выголовичах память о родных сохраняется

І самі людзі, і мясцовая ўлада ўсё больш клапоцяцца пра стан месцаў пахавання памерлых. І гэта правільна. Трэба ведаць сваю гісторыю, карані, шанаваць продкаў.

Так капліца выглядала раней

– У нас у Выгалавічах два могільніка. На адным з іх (старым) здаўна пабудавана капліца. Праўда, з гадамі яна стала непрывабнай: прасеў падмурак, згнілі ніжнія вянцы, пачала працякаць страха, – расказала жыхарка вёскі Наталля Пуня. – Сёлета на Радаўніцу (гэта свята, калі праваслаўныя вернікі асаблівым чынам памінаюць памерлых) вяскоўцы падтрымалі прапанову настаяцеля Княгінінскай Свята-Троіцкай царквы протаіерэя айца Канстанціна аб рамонце капліцы. Да гэтай важнай справы вельмі актыўна падключыўся жыхар вёскі Ігар Баслык. Знайшоў будаўнікоў, якія за параўнаўча кароткі тэрмін (менш як за паўгода) адрамантавалі капліцу. Зараз яна мае прыгожы выгляд.

Па словах Наталлі Віктараўны, вяскоўцы дружна ўзяліся і за навядзенне парадку на могілках і на тэрыторыі, якая да іх прылягае. Касілі траву, выразалі кустоўе, убіралі будаўнічае смецце. Словам, стараліся, каб месца пахавання родных, аднавяскоўцаў было чыстым, акуратным.

– На працягу не адной суботы выходзілі на добраўпарадкаванне Уладзімір Андрон, Алена і Алег Саковічы, Алена Мацко, Аляксей Баслык, Наталля Капцюг, Ігар Баслык, я з мужам Мікалаем, а таксама Васілій і Аляксандр Арцімовічы, – падкрэсліла мая суразмоўца. – Вось і хочацца сказаць дзякуй тым, хто мае самае непасрэднае дачыненне да аднаўлення капліцы і навядзення парадку на могільніку. Пажадаць усім, хто дапамог фінансава і фізічна, «Многае лета». Прыемна, што нашчадкі змогуць ганарыцца сваімі папярэднікамі, якія клапоцяцца аб годным захаванні апошняга прытулку сваіх памерлых родных і землякоў.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота Наталлі ПУНІ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59