В ЗАГСе чествовали Владимира и Лию Захаревич, у которых в этом году изумрудная свадьба

55 гадоў разам Уладзімір і Лія ЗАХАРЭВІЧЫ. Сёння, у першы дзень Тыдня бацькоўскай любові, для іх у мядзельскім ЗАГСе гучалі марш Мендэльсона і вальс. І, вядома, крыкі «Горка!».

Трываласць сямейнага саюза Уладзімір Арцёмавіч і Лія Уладзіміраўна зноў змацавалі подпісамі.

І, канечне, прымалі віншаванні і падарункі. А віншавалі іх начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Галіна Калмук, намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын Наталля Шастаковіч, намеснік дырэктара Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алены Яновіч і загадчыца аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання гэтай установы Людміла Перагуда.



Сакрэты сямейнага шчасця ад смарагдавых юбіляраў – у адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары».
Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота і відэа аўтара
Рекомендуем





