Меню

Сделали, но не довели до конца

Сделали, но не довели до конца

У Новыя Габы мы паехалі, прачытаўшы трывожную звестку ў каментары ў групе нашай газеты ў «Аднакласніках» да матэрыяла пра добраўпарадкаванне.

Чытачка напісала: «Это все прекрасно, что Вы говорите. А когда в деревне, в частности, в Новых Габах, будут спилены огромные деревья, которые угрожают жизнедеятельности людей? Если упадет такое дерево на провода или на дом, что тогда? Уже автолавка не идет по деревне, потому что кусты не дают проехать. И никому нет дела.Так что надо обустраивать не только Мядель, а и заглядывать в деревни».

Не паспрачаешся: парадак трэба наводзіць паўсюдна, а не толькі ў горадзе. Кіруемся ў Новыя Габы ўбачыць усё на свае вочы. Няўжо вёска сапраўды зарасла так, што аўталаўка не праедзе?

І там на вясковай вуліцы – на лаўца і звер бяжыць! – сустракаем аўталаўку. Значыць, усё ж праязджае? Знаёмімся з прадаўцом Алёнай Вадзімаўнай і пакупніцай Верай Іванаўнай. Яны расказваюць, што з праездам цяпер праблем няма: дрэвы і хмызняк уздоўж дарог абрэзалі яшчэ ўзімку.

– Калі атрымалі новыя аўталаўкі, – кажа Алёна Вадзімаўна, – наша кіраўніцтва звярнулася ў адпаведныя службы, каб абрэзалі хмызняк і спілавалі дрэвы ўздоўж дарогі. Каб галіны машыну не драпалі.

– Перш і праўда было вельмі заросшы ля нежылых хат, – кажа Вера Іванаўна. – Асабліва ў другім канцы вёскі. Цяпер абрэзалі. Вось толькі зрабілі гэта не вельмі акуратна.

Аўталаўка едзе далей па вясковай вуліцы: там яе ўжо чакаюць пакупнікі. Большасць з якіх фатаграфавацца адмаўляецца. Хто кажа, што непрыбраны, хто – што немясцовы. А вось па тэме добраўпарадкавання выказваюцца многія.

– Абрэзалі для адчэпнага. Да восені зноў усё зарасце.

– Елку зімой спілавалі, а галлё і цяпер ляжыць.

– Загадваюць абкошваць, а як абкосіш, калі там галлё? А трава вырасце!

– Вырасце і высахне. А пасля, барані бог, запалку ці недакурак хто кіне. Можа пажар здарыцца.

…Сапраўды, галлё і цяпер ляжыць ля вялізнага пня. Абрэзаны галіны бэзу, якія навісалі над дарогай з двара дома (у якім ужо наўрад ці хто жыве – але, магчыма, ёсць спадчыннік). А вось бэзавыя парасткі густа прабіліся на абочыне. Справядлівасці дзеля – змагацца з атожылкамі гэтай расліны няпроста. Але ўсё гэта – проста мае разважанні, а што скажуць у Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, работнікі якой абразалі дрэвы і кусты?

…Пра прэтэнзіі жыхароў Новых Габ мы паведамілі дырэктару прадпрыемства Уладзіміру Шабовічу. Ён паабяцаў ва ўсім разабрацца, пасля чаго даць адказ па сутнасці. Што да пакінутага галля, то яго павінна была забраць тэхніка, якая працавала на кацельні ў Старых Габах.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59