Меню

Мядель примет ICE TRAIL

Мядель примет  ICE TRAIL

У Мядзеле 22 лютага пройдуць рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ICE TRAIL 2025. Удзельнікі будуць бегчы па набярэжнай, экалагічнай сцежцы, лёдзе і снезе. Калі надвор’е будзе занадта цёплым, а таўшчыня лёду недастатковай, то трэк будзе зменены і ўдзельнікі пабягуць уздоўж берага азёр.

Дыстанцыі складуць 5, 10 і 21 кіламетр для дарослых. А таксама 1 кіламетр для дзяцей (без выхаду на лёд), паведамілі ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. У гэтай установе размесціцца цэнтр спаборніцтваў.

Азнаёміцца з рэгламентам спаборніцтваў і зарэгістравацца можна на сайце www.arf.by. Па стане на 12 лютага ўжо зарэгістраваліся для ўдзелу 270 чалавек.

Фота arf.by

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59