Усердным хозяевам вручили плед и буклет
Такія падарункі па выніках раённага этапу конкурсу «Ветэранскі падворак – 2024» атрымалі Мікалай і Тамара ТАРАЗЕВІЧЫ.
А занялі дбайныя гаспадары другое месца. У гэты панядзелак да іх у Пруднікі завіталі старшыня Мядзельскага сельвыканкама Аляксандр Хіхель і галоўны спецыяліст Ірына Рагоўская. Павіншавалі, уручылі грамату і плед ад раённага савета ветэранаў. А падарункам Таразевічам уласна ад сельвыканкама стаў маляўнічы буклет-фотапрэзентацыя іх сядзібы.
Гэта віншаванне прадоўжыла чараду радасных падзей у сям’і Таразевічаў: у суботу яны адзначылі залатое вяселле, а ў нядзелю ў гаспадыні быў дзень нараджэння.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Мядзельскага сельвыканкама