Меню

Бродячие собаки беспокоят жителей Будслава

Бродячие собаки беспокоят жителей Будслава

Сёння ў інфачаце Будслаўскага сельсавета ў Вайберы жыхары ўзнялі пытанне пра бадзяжных сабак, якія бегаюць па вуліцах аграгарадка. Іх пужаюцца і дзеці, і дарослыя. Пішуць: «Некалькі хвілін таму ехала з крамы і сутыкнулася з гэтай зграяй. Ці то міма іх ехаць, ці то ў двары хавацца».

– У сувязі з тым, што на вуліцах населеных пунктаў з’явілася вялікая колькасць бадзяжных сабак, звярнуліся ў Мядзельскае ЖКГ з заяўкай на іх адлоў, – пракаментаваў гэтыя паведамленні старшыня мясцовага сельвыканкама Георгій Шчаўлік. – Каб пазбегнуць непаразуменняў, прашу ўсіх жыхароў трымаць сваіх гадаванцаў на прывязі.

Фота з інфачата Будслаўскага сельсавета

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59