В Мяделе определили обладателя Кубка Минской области по футболу — им стала команда из Узды

На футбольным полі Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра 13 верасня прайшоў фінал Кубка Мінскай вобласці па футболе сезона 2025 года.
У вырашальнай гульні сустракаліся ФК «Узда» і ФК «Колас» з Чэрвеньскага раёна.

Прыехалі балельшчыкі з Узды і Чэрвеня, то абстаноўка на матчы была вясёлая: гледачы актыўна падтрымлівалі свае каманды. Цікава, што матч судзілі жанчыны-арбітры.
Пачатак матчу праходзіў у атаках абедзвюх каманд. Але першымі забілі гол футбалісты з Узды.
І далей больш атакавала ФК «Узда», мела шанцы павялічыць перавагу. Аднак тайм так і завяршыўся з лікам 1:0.
У самым пачатку другога тайма «Колас» зраўняў лік 1:1. Але футбалісты з Узды хутка забілі другі гол, а потым – яшчэ два. Лік гульні 4:1 на іх карысць. Каманда з Узды стала ўладальніцай Кубка Мінскай вобласці.
Гульцоў і трэнераў узнагародзілі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Уладзімір Губарэвіч і старшыня федэрацыі футбола Мінскай вобласці Алег Чыкун.
Камандзе-пераможцы ФК «Узда» ўручылі Кубак, медалі і сертыфікат Мінскага абласнога выканаўчага камітэта на 20 тысяч беларускіх рублёў, а ФК «Колас» – на 10 тысяч рублёў.
Старшыня федэрацыі футбола Мінскай вобласці Алег Чыкун адзначыў, што гэта добрая тэндэнцыя — праводзіць такія мерапрыемствы ў невялікіх гарадах:


























Фота і відэа Аляксандра Высоцкага