Меню

В деревне Азарки-Пудовинка горела баня

3 жніўня ратавальнікам Мядзельшчыны паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы Азаркі-Пудавінка гарыць лазня. У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаныя сцены і маёмасць па ўсёй плошчы. Прычына пажару высвятляецца.

Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць супрацьпажарнай раздзелкі).

Печ – галоўныя элемент лазні, да выбару і ўсталявання якога трэба падысці з пэўным багажом ведаў. Для бяспечнанай эксплуатацыі пячнога ацяплення належыць памятаць аб тым, што печы і іншыя ацяпляльныя прыборы павінны мець супрацьпажарныя разрывы да гаручых канструкцый будынка не менш за 380 міліметраў і 250 міліметраў да захаваных канструкцый. Мінімальная адлегласць ад вонкавай паверхні печы ці дымавога канала (коміна) да сцяны ці пергародкі павінна складаць не менш за 100 міліметраў. Не трэба забываць і тое, што пры эксплуатацыі печаў не дапускаецца ўжываць для распальвання лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, але тут з’яўляюцца выключэннем вадкасці, спецыяльна прызначаныя для распальвання. Не трэба тапіць печы з адкрытымі дзверцамі, а таксама дапускаць іх перакалу. Што датычыцца гаручых матэрыялаў, то іх нельга размяшчаць на печы, у непасрэднай блізкасці ад топачных адтулін, ды і пакідаць без нагляду печы, якія топяцца, нельга.

Апошняе, аб чым я хачу нагадаць, гэта тое, што печы, паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць спраўнымі, без скразных расколін, а для вызначэння на ранняй стадыі расколін у коміне ў аб’ёме паддашкавага памяшкання – атынкаваны і пабелены. Попел, вуглі, выдаленыя з цеплагенерыруючых апаратаў, ацяпляльных прыбораў, печаў, павінны быць пралітыя вадой да іх поўнага згасання.

Ірына Карапецян, старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59