Шествие выпускников на районном выпускном балу — как это было

У пятніцу амфітэатр Мядзела ператварыўся ў эпіцэнтр маладосці, надзей і развітання з дзяцінствам. 153 выпускнікі Мядзельшчыны прыбылі на раённы баль «Насустрач мары».


Пачаўся ён з шэсця выпускнікоў. Першымі на сцэну амфітэатра ўзышлі пяць выпускнікоў Будслаўскай школы імя Паўліны Мядзёлкі. За імі ішлі прадстаўнікі гімназіі Мядзела: дзевятнаццаць хлопцаў і дзяўчат, якія годна прадстаўлялі раён на алімпіядах і конкурсах.
Па чарзе далучаліся выпускнікі іншых школ. Мядзельская школа №1 імя Уладзіміра Дубоўкі вывела на сцэну дваццаць шэсць выпускнікоў. Іх суседзі з другой гарадской школы – чатырнаццаць юнакоў і дзяўчат.
Нарацкія выпускнікі склалі сапраўдную «армаду»: сорак сем выпускнікоў! Фінал шэсця адзначылі невялікія «экіпажы» Сваткаўскай, Свірскай, Слабодскай, Старлыгскай і Старагабскай школ.























Фота і відэа Аляксандра Высоцкага
Рекомендуем



