Меню

«Навстречу мечте». Как прошел районный выпускной бал

«Навстречу мечте». Как прошел районный выпускной бал

Пасля ўрачыстага шэсця павіншаваў выпускнікоў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч:

– Сёння прыемна адзначыць, што Паліна Сальмановіч і Аліна Кумішча сталі ўладальнікамі сертыфікатаў 100 балаў па двух навучальных прадметах. Высокі вынік па выніках цэнтралізаванага экзамену стаў магчымы дзякуючы трывалым ведам, якія заклалі вашы настаўнікі Анастасія Аляксандраўна Кумішча, Соф’я Казіміраўна Байко, Ала Віктараўна Кумішча і Алена Казіміраўна Сурвіла. Залатымі медалямі сёння будуць узнагароджаны 14 вучняў. Паважаныя выпускнікі! Вы стаіце на парозе самастойнага дарослага жыцця… Мірнага неба вам, моцнага здароўя, верных сяброў і вялікіх здзяйсненняў. Ганарыцеся нашай Радзімай, і яна абавязкова будзе ганарыцца вамі.

Аляксандр Прановіч уручыў лепшым выпускнікам раёна атэстаты асаблівага ўзору аб агульнай сярэдняй адукацыі з узнагароджаннем залатымі медалямі.

Сёлета ў раёне – 14 медалістаў. Гэта Раман Марцюг (Будслаўская СШ імя Паўліны Мядзёлкі), Вікторыя Яновіч (гімназія Мядзела), Мацвей Клімовіч (Княгінінская СШ), Ілья Вашкінель, Валерыя Звяруга і Ксенія Янушкевіч (Мядзельская СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі), Віялета Ходзіна і Анастасія Янкоўская (Мядзельская СШ №2), Дзяніс Міронаў, Аляксандра Малафей (Нарацкая СШ №1), Патап Малько (Нарацкая СШ №2), Анастасія Бярняк (Слабадская СШ). Апроч медалёў, Паліна Сальмановіч з Нарацкай СШ №2 і Аліна Кумішча са Старлыгскай СШ імя Івана Аніські атрымалі па два 100-бальныя сертыфікаты па выніках цэнтралізаваных экзаменаў.

На свяце адзначылі яшчэ тых выпускнікоў, хто праславіў раён на спаборніцтвах, творчых конкурсах і алімпіядах. Падзячныя лісты ўручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко.

Адзначылі таксама бацькоў за годнае выхаванне дзяцей і класных кіраўнікоў 11 класаў. Хвілінай маўчання аддалі даніну загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, а дэлегацыя выпускнікоў усклала кветкі да помніка смуткуючай маці ў Мядзеле.

Былі на свяце пажаданні ад бацькоў, вальс у выкананні выпускнікоў. А яшчэ было нямала відовішчных музычных і танцавальных нумароў. Але адзін — асабліва кранальны. Ён ад выпускнікоў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.

Гучалі пажаданні выпускнікам ад маленькіх вучняў. А потым дзеці прапанавалі загадаць жаданне і адпусціць у неба паветраныя шары.

Фота і відэа Аляксандра Высоцкага

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59