Меню

Юные гребцы завоевали медали первенства области

Юные гребцы завоевали медали первенства области

У Заслаўі прайшло першынство Мінскай вобласці сярод ДЮСШ (спартакіяда ДЮСШ). Вызначыліся нашы юныя весляры.

На дыстанцыі 1000 метраў на байдарцы-адзіночцы сярод юнакоў перамог Ягор Раткевіч, Дзмітрый Пяткоўскі заняў трэцяе месца, а сярод дзяўчынак другое месца дасталася Дар’і Готко. На байдарцы-двойцы на гэткай жа дыстанцыі перамаглі Максім Баркоўскі і Ягор Раткевіч.

Заваявалі медалі нашы спартсмены і на дыстанцыі 500 метраў. На байдарцы-адзіночцы Максім Баркоўскі заняў першае месца. Ён жа разам з Ягорам Раткевічам сталі пераможцамі на байдарцы-двойцы. У Дар’і Готко зноў другое месца.

Вось вынікі на дыстанцыі 200 метраў. У Маргарыты Балтрукевіч (цяпер яна навучэнка Барысаўскага вучылішча алімпійскага рэзерву) – першае месца. Перамагла яна разам з Дар’яй Готко на байдарцы-двойцы. Трэцяе месца ў дуэта ў складзе Аляксандра Мінчука і Данііла Сечко, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

Фото СДЮШАР

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59