Мядзельскія весляры занялі трэцяе агульнакаманднае месца на спартакіядзе ДЮСШ вобласці
Спартакіяда ДЮСШ Мінскай вобласці прайшла ў Заслаўі. Каманда СДЮШАР Мядзельскага раёна заняла на ёй трэцяе агульнакаманднае месца.
Экіпаж байдаркі-двойкі ў складзе Дзмітрыя Готко і Максіма Баркоўскага занялі першыя месцы на дыстанцыях 1000 і 500 метраў. Экіпаж байдаркі-двойкі ў складзе Мікіты Бурачонка і Ягора Раткевіча быў трэцімі на дыстанцыі 200 метраў.
А найбольш узнагарод — у Анастасіі Дзегцяровай. Яна перамагла на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 200 метраў, была трэцяй на дыстанцыях 1000 і 500 метраў, паведаміў дырэктар СДЮШАР Андрэй Малько.